Як Лукашэнка сабраўся біткойн вырабляць


Марныя эканамічныя спадзевы Лукашэнкі на крыптавалюту, ці вытрымае бюджэт ціск ад пандэміі, чакаем валютнага крызісу 2011 года. Пра гэта – у новай праграме «Эканоміка з Чалым».

Калі Лукашэнка расказваў, наколькі важная атамная электрастанцыя, як яна дазволіць эканоміць газ, згадаў, што добра яшчэ было б заняцца майнінгам біткойнаў, бо цяперашні кошт біткойна зноў палез угару. Але калі біткойн пайшоў угару, гэта азначае, што яго трэба прадаваць, але ўкладвацца, тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Гэта пагатоў чарговы пік, як гэта было ў 2017 годзе. Наколькі выгаднае будаванне майнінгавых фермаў, цяжка сказаць. Бо лічыцца, што майнінг біткойнаў выгадны пры кошце 9–11 тысяч долараў за біткойн. Цяпер у тры разы вышэй. Але пры гэтым сабекошт такі, як у некаторых асобных рэгіёнах Кітаю. Фактычна там цяпер увесь майнінг і сканцэнтраваны, дзе ільготныя кошты, каля цэнта за кілават. А ў нас, калі глядзець інтэрв’ю міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка, сабекошт энергіі на АЭС будзе 3,5 цэнта. Але гэта 3,5 цэнта чыстымі, без уліку крэдытнай нагрузкі, якая мусіць быць закладзеная ў тарыфе, а гэта яшчэ плюс 5 цэнтаў».

Існуе імавернасць, што атрымаецца, як з цэментам і апрацоўваннем дрэва. Што, пакуль Беларусь пабудуе тыя майнінгавыя фермы, біткойн абваліцца ніжэй за ўзровень рэнтабельнасці і дзяржава вымушаная будзе выдаткоўваць субсідыі майнінгавым фермам.

Таксама Лукашэнка пачаў сурʼёзна ўмешвацца ў ІТ. Цяпер плануе ІТ-вытворчасць нейкую новую на «Гарызонце»?

«Не зусім так. Калі Лукашэнка наведаў холдынг «Гарызонт», ён сказаў: «вы малайцы, адкрылі некалькі гадоў таму свой інвестыцыйны цэнтр». Насамрэч гэта смешна. Якія высокія тэхналогіі можна пабачыць на «Гарызонце»?! Што фактычна займаецца зборачнаю вытворчасцю. Які не мае ўласнай элементарнай базы, ні электроннай базы, ні вадкакрышталічных панэляў. То бок самая нізкая дададзеная вартасць, якая можа быць», – дадае эканаміст.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Ці паўторыцца валютны крызіс 2011 года?
  • Кошты на нафту зноў не тыя?
  • Няма эканамічнага планавання з улікам таго, што пандэмія сёлета не скончыцца.

Belsat.eu