Як кітайскі бізнес разбурае эканоміку Беларусі. Расследаванне Белсату


У Беларусі мода на ангельскую і кітайскую мовы. Ангельскую вучаць, каб з’ехаць з краіны, кітайскую – калі гэта не ўдасца. Як у кожным жарце толькі доля жарту, так і ў гэтым анекдоце.

Услед за таварамі з Кітая Беларусь прымае тамтэйшыя крэдыты, інвестыцыі, тэхналогіі, а таксама працоўную сілу. Аляксандр Лукашэнка нават раіць беларусам вучыцца ў кітайцаў працавітасці і адказнасці. А прыстойнае стаўленне з боку Пекіна ставіць у прыклад хцівай Маскве. Але раз за разам праекты з кітайскай прысутнасцю сканчаюцца скандаламі.

Свежы прыклад – Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат, які праз смурод спынілі пратэсты мясцовых жыхароў. Як высветліла праграма «Давайце разбірацца», абсталяванне на заводзе ад аўстрыйскай кампаніі, але кітайцы моцна «накамячылі» з яго запускам. Не ўсё гладка і з праектам беларуска-кітайскага тэхнапарка «Вялікі камень» пад Менскам: не цякуць пад яго жаданыя інвестыцыі.

Падрабязней пра хібы і скандалы беларуска-кітайскай эканамічнай супрацы, а таксама пра тое, ці дапаможа яна зменшыць залежнасць Менску ад Масквы, глядзіце ў аўтарскай праграме Станіслава Івашкевіча «Давайце разбірацца» на «Белсаце».