Як кіраўнік аддзелу інфармацыі «Белсату» за БНР пабег

Нашая мэта – 1000 кіламетраў, заяўляюць арганізатары акцыі «Вольны забег – 2019»! Сёння стартавала рэгістрацыя на акцыю, якая мусіць аб’яднаць беларусаў усяго свету з нагоды святкавання 101-ай гадавіны БНР. Прабяжыце, колькі зможаце, галоўнае – паказаць, што нас сапраўды яднае. Уласна пра гэтую акцыю гаворым з яе арганізатарамі ды ўдзельнікамі, кіраўніком аддзелу інфармацыі нашага тэлеканалу Змітром Ягоравым, а таксама з Вольгай Ермалаевай Франко, якая з намі на сувязі з Бразіліі.

Зміцер Ягораў: Летась вельмі шумна мы адзначалі стагоддзе БНР, а беларусы, якія не могуць прыехаць у Менск, як Вольга з Бразіліі, – гэта не так проста. Мы ж таксама ўсе хочам далучыцца з замежжа, адсвяткаваць! Якім чынам? Мы і вырашылі зрабіць такі флэшмоб: прабегчыся са сцягам, сфоткацца, паказаць, што мы ёсць. І пераўзышло ўсе нашыя чаканні тое, колькі людзей, колькі краінаў узяло ў гэтым удзел!

Вольга Ермалаева: Беглі ў нас і з Дубаяў, Тайланду, летась бегла Нігерыя, і сёлета, здаецца, таксама будзе ўдзельнічаць. Спадзяёмся падключыць Аўстралію, бо летась не паспелі дагрукацца, але цяпер будуць людзі! Спадзяёмся ахапіць яшчэ больш розных краінаў!…

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу