Гарачы каментар Як дыскрымінуюць дробны бізнес?


Падтрыманне малога бізнесу па-беларуску. Віцебскіх прадпрымальнікаў, якія гандлююць вопраткаю, прымушаюць пакінуць павільёны, каб вызваліць месца для буйной крамы адзення з Расеі. Адначасова падобныя праблемы зазнаюць і прадпрымальнікі з Барысава: тут гандляроў прымушаюць за свой рахунак набыць ралеты коштам ад дзвюх да амаль 3-ох з паловаю тысяч долараў. Паслухаем, што наконт гэткай сітуацыі кажуць самыя ІП-шнікі ды іхныя кліенты.

Яна Міхайлоўская, працаўніца крамы адзення:

«Фінансавыя страты проста велізарныя. Вы самі разумееце, што патрэбны новы павільён. Новы павільён трэба абсталяваць. Ну і ўвогуле губляць нашую кропку не хочацца. Мы тут з заснавання «Эвікому». У нас вельмі многа кліентаў, якія дакладна ведаюць нашыя месцы. У нас тут чатыры павільёны. Хадзіць потым нас шукаць яны не будуць».

Рафаэль Кірылаў, пакупнік:

«У аднабаковым парадку ім навязваюць істотныя змяненні ўмоваў арэнды, скіраваныя на пагаршэнне прававога становішча, змяншэнне гандлёвых аб’ектаў. Для чаго? Для таго, каб пусціць сюды прадпрымальнікаў з Азіі».

Прадпрымальнікі, Барысаў:

«Чаму ўвесь час лезуць на гэтыя рынкі!? Мы будавалі ўсё за свае грошы! 150 чалавек ужо сышлі працаваць за горад, распаўзліся па горадзе!»

«Сыду я, сыдуць і яны! Пытанне: куды?! Куды мы пойдзем?! На заводах паўсюль скарачэнні!»

Сітуацыю абмяркуем з кіраўніком грамадскага абʼяднання «Перспектыва» Анатолем Шумчанкам:

«Сітуацыя настолькі сур’ёзная, што сёння можна гаварыць пра тое, што надышоў час ратаваць ІП-шнікаў рознічнага гандлю, таму што тэмпы скарачэння дадзенага сектару эканомікі проста жудасныя. За апошнія некалькі гадоў, 2-3 гады, колькасць ІП скарацілася на 31 тысячу чалавек і працягвае скарачацца. Гэтыя тэндэнцыі працягваюцца і пазітыўных момантаў мы не бачым. […] Трэба звярнуць увагу дзяржавы менавіта на гэты сектар эканомікі, што яго проста знішчаюць. І гэта вельмі сурʼёзна…»

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары