Вядомы блогер Андрэй Павук разам са сваёй камандаю бударажаць правінцыйнае жыццё гарадскога пасёлку Акцябрскі.
У імправізаванай студыі яны не даюць спакою мясцовым чыноўнікам, абмяркоўваюць «раёнку» і апавядаюць навіны без ідэалогіі ды цэнзуры.