[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGR2NYRnJrQ29BVWslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Падчас І сусветнай вайны адбыліся апошнія спробы аднаўлення ВКЛ і Рэчы Паспалітай.Пра гэта ў «Размове дня» са Святланай Калінкінай распавядае даследчык каралеўскіх радаводаў, старшыня аргкамітэту па стварэнні Лігі манархічнай ВКЛ Аляксандр Стральцоў-Карвацкі.У 1916 годзе са згоды прускага і аўстра-венгерскага манархаў быў прыняты Акт 5 лістапада, які аднаўляў Каралеўства Польскае. Тэрытарыяльныя межы манархіі не былі акрэсленыя. На трон павінен быў прыйсці адзін з бочных нашчадкаў сям’і Габсбургаў.
«Мы як манархічная ліга прытрымліваемся таго, што неабходна было б прадстаўнікоў гэтага роду запрасіць у выпадку чаго на трон ВКЛ», – гаворыць Аляксандр Стральцоў-Карвацкі.
Спроба не ажыццявілася, паколькі цэнтральныя дзяржавы ў той час прайгралі вайну, адпаведна іх планы не былі ўспрынятыя ў рамках міжнароднага права.Другую спробу ажыццявілі нашыя паўночныя суседзі.
«Літва тады была проста тэрыторыяй ў межах нямецкай акупацыі, якая абвесціла аднаўленне літоўскага каралеўства з каралём Міндаўгасам ІІ, у якасці якога быў прынц Вюртэмбергскі, зноў жа, з Нямеччыны», – удакладняе госць студыі.
Але і гэтая спроба не ажыццявілася, паколькі Літва перайшла да рэспубліканскай формы кіравання.Аляксандр Стральцоў-Карвацкі лічыць, што беларусы гатовыя да таго, каб у краіне з’явіўся манарх. І справа не толькі ў спецыфіцы кіравання Беларуссю цягам больш як 20 гадоў Аляксандра Лукашэнкі.
Падрабязней – у «Размове дня» са Святланай Калінкінай.