Як беларус працуе валанцёрам у літоўскім госпісе


Алег Таляронак жыве ў Літве больш за 40 гадоў. За гэты час зарабляў на жыццё як кіроўца, механік і кансерватар. Свае ўменні рамантаваць і даводзіць усё да ладу ён выкарыстоўвае не толькі на працы.

Ужо пяць гадоў спадар Алег у вольны час працуе валанцёрам у адзіным пакуль ува ўсёй Літве госпісе імя блаславёнага Міхала Сапоцькі, якім кіруе польская каталіцкая Фундацыя анёлаў міласэрнасці. Але харызматычная сястра Міхаэла Рак, дырэктарка ўстановы, адчыняе дзверы для пацыентаў, працаўнікоў і валанцёраў усіх нацыянальнасцяў і веравызнанняў.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Сямён Ісаеў – блогер з Санкт-Пецярбургу.
  • Таленавіты музыка родам з Баранавічаў, які жыве ў Празе.