Як балансаваць паміж маральнай і прагматычнай палітыкай?


Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў кажа, што кожная краіна мае свае нацыянальныя інтарэсы. Так, шэраг нашых суседзяў зацікаўленыя, каб «рускія танкі не стаялі на іхнай мяжы».

Таму стасункі ладзяцца і з раскрытыкаваным Аляксандрам Лукашэнкам. Але: «З аднаго боку, з дыктатарам дамаўляцца прасцей, бо адзін чалавек усе вырашае, а з другога, сёння, скажам, палякі дамовіліся з Лукашэнкам, а заўтра той паляцеў у Маскву – і там з ім перадамовяцца».

Між тым, Лялькоў лічыць хібнай думку, што адным нацыям дэмакратыя пасуе, а іншым – не, якой часта абгрунтоўваецца прагматызм у палітыцы. Аднак, з іншага боку, намеснік старшыні Партыі БНФ кажа, што пры Ельцыне і Нямцове ва ўрадзе расейская палітыка была не такой імперскай, як пра Пуціне, але па сутнасці падобнай.

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».