Як адкрыць свой бізнес у Чарнагорыі ды Нямеччыне


Ці складана зарэгістраваць сваю фірму ў Чарнагорыі? Якія дакументы патрэбныя для легалізацыі ў Нямеччыне? Як змяніўся турыстычны бізнес у Албаніі падчас пандэміі? Пра ўсё гэта – у новым выданні «Беларускага свету».

Антону 28 гадоў. Ён пераехаў у Чарнагорыю разам з бацькамі ды адкрыў тут сваю справу: займаецца хімчысткай аўтамабіляў і мэблі. Каб зарэгістраваць бізнес, хлопцу спатрэбілася ўсяго некалькі дзён.

«Каб пачысціць канапу, трэба 40 хвілінаў. У Беларусі я займаўся тым жа, але працаваў на кагосьці. У асноўным працую адзін, але перад сезонам, у пік, мне дапамагаюць знаёмыя. Я скончыў марскі ўніверсітэт у Бары, паморскі факультэт, спецыяльнасць – навігацыя, гэта кіраванне караблём, таксама падпрацоўваю: рамантую ноўтбукі, тэлефоны і планшэты. Калі пераехаў, то першы месяц працаваў на будоўлі».

Чарнагорыя – краіна, якая жыве турызмам. І нават такі бізнес, як хімчыстка, залежыць ад сезону. Але пандэмія каронавіруса змяніла сёлетні турыстычны сезон і прыбытак Антона.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Гісторыя кахання Таццяны з Ліды, якая са сваім будучым мужам – аргентынцам пазнаёмілася ў Беларусі. Пабраліся ў Аргентыне, а адкрылі свой турыстычны бізнес у Албаніі.
  • Парады ад Аляксея, як аформіць дакументы ў Нямеччыне, дзе і як шукаць працу і жытло, а таксама – што неабходна для паступлення ў нямецкі ўніверсітэт.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu