Гарачы каментар «Я адмовілася адказваць на пытанні суда, бо не жадаю чуць расейскую мову ад чыноўнікаў…»


Актывістка Ніна Багінская была затрыманая падчас абароны курапацкіх крыжоў. Сёння адбыўся суд. Спадарыня Ніна ў «Студыі Белсат».

«Мяне затрымалі разам з Севярынцам і трымалі ў пастарунку да суда. Нас прывезлі ў абласны суд і пасадзілі ў так званыя «стаканы». Першай на судовае разбіральніцтва прывялі мяне. Я адмовілася ўставаць, адмовілася адказваць на пытанні, бо я не жадаю чуць расейскую мову ад чыноўнікаў, калі я да іх звяртаюся па-беларуску. Я зараз прынцыпова звяртаюся па-беларуску, бо ў краіне адбываецца страшэнная русіфікацыя. Я з гэтым не згодная, таму я выказала супраціў. Бо не жадаю судзіцца. Суды не падпарадкоўваюцца народу, суды падпарадкоўваюцца акупацыйнай уладзе. Прапуцінскі рэжым пануе ў краіне…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары