Вяскоўцы павесілі сабаку на плоце, а пасля кінуліся з граблямі на журналістаў

Жудасны па сваёй жорсткасці выпадак адбыўся ў вёсцы Русакі Стаўбцоўскага раёну.

У загарадным доме ў Русаках Таццяна Лажэвіч разам з мужам гадуе сабакаў.

Аднойчы стораж, які працуе на падворку спадарыні Таццяны, узяў у лес шчанюка пароды хаскі. Дарогаю жывёліна згубілася. 10-месячнага сабачку задушылі вяскоўцы, а карэспандэнтам «Маю права» – патлумачылі, што сабака скраў у іх дзвюх курэй.

Справу пра забойства шчанюка перадалі ў Следчы камітэт. Вінаватым пагражае арышт, абмежаванне волі да аднаго года або пазбаўленне волі на гэткі самы тэрмін.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Мінакі пра жорсткае абыходжанне з жывёлаю.
  • У Атолінскім шпіталі не могуць направіць працу ліфта.
  • Жыхары Вялейкі скардзяцца на стан дарог.
  • Трагічны выпадак на будоўлі гандлёвага цэнтру «Дана Мол».

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«РСП»: «Мы вернемся, і будзе грандыёзны канцэрт»

Ад звальнення з МТЗ да эміграцыіі

Як жывецца ва Украіне БЧБ-нявесце Іне Зайцавай?

Валер падарожнічае па свеце, хаця сядзіць у турме

Пакуль жонка была у СІЗА, мужа выслалі з краіны

Калі СК і Нацбанк скралі ў яго грошы ад «BY_help», з’ехаў у Кіеў

За шпацыр з парасонам затрымалі палову сям’і Міхайлавых

Звольнены з БелАЗу інжынер не спыняе барацьбы