Вялікае «Адборышча» ў Менску: канкурсанты, пераможцы мінулых гадоў і госці з Польшчы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGd0tPUU40cEFkLTglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Адбор гуртоў на «Басовішча» сёлета ператварыўся ў вялікі дзесяцігадзінны канцэрт, на якім выступілі канкурсанты, пераможцы мінулых гадоў і госці з Польшчы. Новы менскі клуб «Ілі» нават не змясціў усіх ахвотных.Як і на сапраўднае «Басовішча», уваход на канцэрт – бясплатны. Упершыню за апошнія гады журы ацэньвала не запісы гуртоў, а энергетыку жывых выступаў. З дзясятка прэтэндэнтаў трэба было выбраць чатырох.

ХРЫСЦІНА ДАРАПЕЙ, АРГАНІЗАТАРКА: «Там ёсць і фолк-метал, і электроніка, і hip-hop, і цяжкі рок. І выбіраць паміж імі было досыць складана».

Такім чынам, фіналістамі сталі інструментальнае трыа «Глітч» каманда М.Джы з Наваградку, якая вызначае свой кірунак як «бульбатрэш», гарадзенскі гурт «.K» ды электроннікі «Intelligency». Яны і зайграюць на фестывалі «Басовішча», які традыцыйна адбудзецца ў польскім Гарадку 22-га і 23-га ліпеня.

ГУРТ «INTELLIGENCY»: «Я думаю, што гэта быў адзін з найлепшых нашых выступаў. Мая душа пяе, а сэрца плача».

Гасцямі вечара стаў беларускамоўны калектыў з Беластоку «Ilo & Friends». Яны прэзентавалі новы альбом «Кола», над якім працавалі пяць гадоў:

ІЛОНА КАРПЮК, ГУРТ «ILO & FRIENDS»: «Гэта дзесяць аўтарскіх кампазіцыяў, якія ў асноўным пакладзеныя на вершы беларускіх творцаў. Збольшага гэта Уладзімір Караткевіч, Анатоль Сыс. Але ёсць адзін твор на словы Алеся Разанава».

Ажыятаж у зале ўзрастаў са з’яўленнем гурта «Акутэ» і рамантычнага дуэту «Наві», які быў пераможцам «Басовішча» летась.Іншыя тэмы: танцавальны калектыў «Юнацтва» з Менску атрымаў гран-пры трэцяга рэспубліканскага конкурсу сучаснай танцавальнай харэаграфіі «Танцавальны выбух» у Гомлі. Украіну на Еўрабачанні рэпрэзентуе крымская татарка Джамала з песняю пра дэпартацыю свайго народу.Аляксандра Дорская, Ірына Дарафейчук, «Белсат»