Гарачы каментар Вядомыя беларусы віншуюць з Днём маці


Дзякуй за жыццё, клопат і цеплыню, бо, нягледзячы на якія кольвечы цяжкасці, файна быць дачкою, сынам ды сябрам сваёй мамы. З Днём маці віншуе «Белсат», віншуюць і вядомыя беларусы.

Павал Севярынец з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі кажа: «Вельмі шмат у чым, на вас, мамы, трымаецца і дзякуючы вам жыве Беларусь». Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая жадае матулям, «каб хапала мудрасці і сілы, і каб дзеці радавалі».

Музыка Андрусь Такіндаг перадае віншаванні сваёй матулі: «Шчыра дзякуй за падтрымку, я вельмі рады, што мы з табой сябры!». Алена Анісім, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў: «Мамы, памятайце, што вашыя дзеці вас вельмі моцна любяць, нават калі не заўсёды гэта выказваюць». А мастачка Вольга Кузьміч дадае: «Мама, дзякуй за жыццё і за давер!»

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары