Вячаслаў Сіўчык: Ёсць небяспека таго, што ў лістападзе прымуць новы дэкрэт супраць людзей


Пенсіяў бракуе, кошты растуць, кіраўнік краіны заявіў пра чарговы рост тарыфаў ЖКГ. Як пражыць у такой сітуацыі? Усіх не згодных з эканамічнай палітыкай ураду запрашаюць арганізатары «Маршу абураных беларусаў 2.0». Ён адбудзецца заўтра на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, а 14-ай гадзіне.

Вячаслаў Сіўчык кажа, што акцыя вельмі важная.

«Увесну нам удалося адмяніць драконаўскі дэкрэт, але цяпер зноў ёсць небяспека таго, што ў лістападзе прымуць новы дэкрэт супраць людзей. Спачатку планавалі пад сацыяльнымі лозунгамі, але пасля трагедыі ў Печах, адна з тэмаў заўтрашняй акцыі – бязмежжа ў беларускім войску. Я буду ўдзячны кожнаму чалавеку, хто адважыцца выйсці на Плошчу. Самае галоўнае, каб людзі выйшлі», – сказаў ён.

 

Цалкам размову з Вячаславам Сіўчыкам глядзіце ў відэа