Вучоны распавядае, як два гады жыў і паляваў разам з ваўкамі


Навуковец з Грузіі Ясон Бадрыдзэ два гады пражыў у ваўчынай зграі. Ён спаў на зямлі, хадзіў на паляванне і еў мяса аленяў – і ўсё гэта разам з ваўкамі. Як драпежнікі прынялі чалавека ў сваю сям’ю? Дый як гэта наагул – два гады пражыць разам з ваўкамі? Ясон Барыдзэ распавёў адмыслова для гледачоў «Белсату» у размове з журналісткай Настай Кахановіч.

Ясон Бадрыдзэ, грузінскі заолаг:

«Яны мяне прымалі проста як прысутную персону, нічога больш. Час ад часу я ім дапамагаў у паляванні. Калі мы заганялі аленя, я перакрываў дарогу да адступлення. Ваўкі рэальна ўратавалі мне жыццё. Мы вярталіся з вельмі няўдалага палявання, якое цягнулася 11 гадзін. Па дарозе я ўбачыў агромністы валун, мне захацелася да яго прысланіцца. Аказалася, што за валуном ляжаў мядзведзь – таксама адпачываў. Мядзведзь устаў на дыбы, я ўскрыкнуў ад нечаканасці. Ваўкі зрэагавалі на мой голас – яны заатакавалі мядзведзя. У ваўкоў вельмі моцна развіты альтруізм. Мяне трэба ратаваць – так яны вырашылі. І выратавалі…» Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Фота: ARCO / R. Wittek / Forum