Вольга Нікалайчык у аблозе: Побач з домам стаіць некалькі аўтобусаў з міліцыяй

Рэжысёрка ўжо некалькі дзён не выходзіць з дому. Каля яе дому дзяжураць міліцыянты.

«Трое содняў каля маёй брамы стаяла аўто. У ім сядзела то два, то чатыры чалавекі. Гэты серабрысты «Opel» ужо ездзіў і за маёй пляменніцай, якая жыве са мной. Сёння мне тэлефанавала маці аднаго палітзняволенага і сказала, што недалёка ад майго дома стаяць тры сінія аўтобусы. Я такая крутая. Я іх арыштавала. Яны ў мяне ўжо трое содняў арыштаваныя», – распавяла ў эфіры праграмы «Гарачы каментар» Вольга Нікалайчык.

Напярэдадні Дня Волі праваахоўнікі затрымалі экс-кандыдата на прэзідэнта і былога палітвязня Уладзіміра Някляева, а таксама лідара грамадзянскай кампаніі «Разам» Вячаслава Сіўчыка ды грамадзянскага актывіста Максіма Вінярскага.

Назірайце за святам незалежнасці онлайн. У нядзелю, 25 сакавіка, а 12:00 мы пачнем трансляцыю святочнага канцэрту ў Менску, акцыяў у іншых гарадах Беларусі, пакажам размовы з удзельнікамі ды гісторыкамі. Запрашаем! Святкуйма Дзень Волі разам!

Больш у відэаматэрыяле!

Больш матэрыялаў

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Ці гатовая Беларусь да змагання з каронавірусам? Адказваюць эксперты

Андрэй Юркоў: Абсурднасць гэтай сітуацыі нават паўплывала на суддзю

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела