Вішнева – мястэчка свядомых беларусаў


Кожны беларускі інтэлігент у другой палове ХХ ст. калі не бываў у Вішневе, то чуў пра яго.

Менавіта там у старадаўнім касцёле больш за трыццаць гадоў служыў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, які зрабіў свой прыход беларускім, перакладаў на беларускую мову літургічныя тэксты і Біблію, быў запрошаны ў Ватыкан, але не захацеў пакінуць Беларусь.

Мала хто ведае, што ў ХІХ ст. Вішнева было буйным прамысловым цэнтрам, дзе дзейнічала першая ў Беларусі доменная печ. А яшчэ тут жыў Сымон Будны, нарадзіліся Шымон Перэс, жонка Янкі Купалы Уладзіслава Луцэвіч, паэтка Канстанцыя Буйло і шмат хто яшчэ са знакамітых людзей.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

belsat.eu