Віншаванні з Новым годам ад журналістаў «Белсату»


Напрыканцы году ўсе традыцыйна ўсё падсумоўваюць. Так зробім і мы. Аляксей Дзікавіцкі, намеснік дырэктара «Белсату», з намі ў Студыі:

«Напрыканцы гэтага году я адчуў, што мы як Белсат можам зрабіць практычна ўсё. Пасля таго, як мы зрабілі шматгадзінную трансляцыю з урачыстасцяў у Менску з Дня Волі, нягледзячы на ўсялякія перашкоды, пасля таго, як мы асвятлялі выбары ў Расеі, пасля таго, як мы зрабілі святочны эфір з Ватыкану – рэч, якой не рабіў ніхто з беларускіх тэлевізійных станцый. Гледзячы на тое, як працуюць калегі ў Менску, нягледзячы на пераслед і штрафы, гледзячы на нашыя новыя праграмы, на «Хат так», на шоу «Кожны з нас», якое ў новым годзе будзе ўдвая часцей выходзіць у эфір, гледзячы на той канцэрт, каторы чакае нашых гледачоў а 23:10, я проста перакананы, што мы можам зрабіць усё!»

А зараз наш белсатаўскі скарб. Гаворка, канешне ж, пра калегаў, якія, нягледзячы на ўсе складанасці і рэпрэсіі з боку ўладаў, штодня бяруць мікрафон, камеру і выходзяць на працу ў самых розных куточках нашае краіны. І паверце, ім заўжды ёсць што сказаць і паказаць. Гэтак і сёння – прымайце віншаванні ад сапраўдных журналістаў!

belsat.eu