Вільня як нашая сталіца


Горад над Вяллёю, заснаваны полацкімі крывічамі, на некалькі стагоддзяў зрабіўся сталіцаю буйной еўрапейскае дзяржавы.

А ў пачатку ХХ ст. ператварыўся ў галоўны цэнтр беларускага нацыянальнага руху, якім заставаўся і ўвесь міжваенны час. Сённяшняя сталіца Рэспублікі Літва – Вільня – аддзеленая ад Беларусі мяжой Еўразвязу, застаецца важнаю часткаю беларускае нацыянальнае традыцыі.