Віктар Карняенка: Хеўры чыноўнікаў і сілавікоў ужо не могуць забяспечыць нармальнае жыццё


Сапраўдны разнос ды яшчэ і публічны – гэткую рэакцыю Аляксандра Лукашэнкі на цікаўнасць Следчага камітэту да асобы новага старшыні Аршанскага райвыканкаму Леаніда Пянькоўскага цяжка назваць шараговаю. Нібы роднае дзіця зачапілі, не менш!

Пры гэтым сваё незадавальненне Лукашэнка выказаў тым, што следчыя, па-сутнасці, пераступілі праз самога кіраўніка краіны. Маўляў, куды вы лезеце без майго дазволу да чыноўніка, якога я сам прызначыў?! Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што матэрыялы па справе Пянькоўскага ёсць ды запатрабаваў ад кіраўніка Следчага камітэту Івана Наскевіча асабіста разабрацца з сітуацыяй і даць ёй мужчынскую, сапраўдную ацэнку. У «Гарачым каментары» – былы намеснік старшыні гарсавету Гомлю Віктар Карняенка.

«Будуць забяспечвацца бліжэйшыя, іншая справа, што і на іх ужо не хапае. Тая самая хеўра, якую ствараў больш за 20 гадоў вакол сябе Лукашэнка – гэта і чыноўнікі, і сілавікі – ёй таксама ўжо не хапае для нармальнага жыцця, да якога яна прызвычаілася», – заявіў Віктар Карняенка.

Глядзіце таксама: