Праваабаронца: У дзяржструктурах столькі расейскай агентуры, што Лукашэнка ўжо не вырашае, каго затрымліваць


Адзначаць Дзень Перамогі можна, але выключна гэтак, як жадаюць улады. У гэтым пераканаўся берасцеец Аляксандр Сахарук. Ветэран вайны ў Афганістане, а таксама ўладальнік медалЯ «За адвагу» ўзняў бел-чырвона-белы сцяг. У выніку яго даставілі ў Ленінскі РАУС Берасця.

Сітуацыю каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Аляксандр Сахарук – ветэран, служыў у Афганістане. Ён на сваёй шкуры ведае, што такое вайна.

Ён спецыяльна вырашыў пайсці і ўзняць б-ч-б сцяг. Бо гэта годнасць і сімвал незалежнасці ўсіх беларусаў. Пабачыў расейскія, і абурыла. Іх не затрымліваюць.

Перад затрыманнем ён сказаў, што жыве ў сваёй краіне, а не ў акупаванай Расеяй.

На яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве, хоць яно было дазволенае.

У нашых дзяржаўных структурах столькі расейскай агентуры расейскай, што Лукашэнка ўжо не вырашае, каго затрымліваць. Яны дзеяць у інтарэсах сумежнай краіны.

Размову Сяргей Падсасоннага з Уладзімірам Вялічкінам глядзіце ў «Гарачым каментары»