Вартаўнік чарапахі, чысцільшчык басейнаў і фотамастак


Жыццё як бясконцае падарожжа: беларус Аляксандр Касперскі вось ужо больш за 10 гадоў пераязджае з месца на месца. За гэты час ён паспеў пажыць больш як у дваццаці краінах. Грошай яму на гэта амаль не трэба, толькі быць гатовым узяцца за любую працу і з лёгкасцю прымаць любыя павароты лёсу.

Аляксандр нарадзіўся ў Менску. Атрымаў вышэйшую адукацыю, адслужыў у войску і пераехаў у Ізраіль. Працаваў там праграмістам больш за 20 гадоў, пакуль не зразумеў, што жыццё больш не прыносіць радасці.

«У некі момант вырашыў: ок, ну яшчэ адзін дзень, яшчэ год, яшчэ пяць гадоў – і што далей? Памятаю, я пачаў падарожжа з Грэцыі, потым была Англія, Іспанія, Італія, Нямеччына, Нідэрланды, Аўстрыя, Партугалія, Грузія, Арменія», – дзеліцца Аляксандр.

Грошы для ягоны вандровак не галоўнае, бо ў Еўропе добра працуе аўтаспын, ёсць арганізацыі, якія забяспечаць вопраткай і ежаю. Былому праграмісту – а сёння вольнаму мастаку – даводзілася падпрацоўваць вартаўніком чарапахі, прыбіральнікам, чысцільшчыкам басейнаў. І нават у тых краінах, якія наведвае, Аляксандр ладзіць персанальныя фотавыставы. Цяпер мужчына падпрацоўвае ў албанскім гостэле, а каб здабыць ежу, ездзіць, як кажа, на «рынак»: збірае неліквід, што праўда, у баках для смецця.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Як сям’я з Менску адкрыла турыстычны бізнес у Чарнагорыі?
  • «Сэрцам з Беларуссю» – у Беластоку прайшоў канцэрт салідарнасці з Беларуссю з удзелам гуртоў «Volski», «Naviband» і «Dzieciuki», «Ørganek», «Ilo & Friends».

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu