Вайна з судом. Ці магчыма ў Беларусі перамагчы сістэму?

Сёлета ў лютым баранавіцкага праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка затрымалі ў Нясвіжы, калі ён спрабаваў трапіць на сход агракамбінату «Сноў».

«Дзверы былі адчыненыя, я стаяў каля іх, праходу не перашкаджаў. Тут стаяў дружыннік, тут міліцыянт, – прыгадвае той дзень Вайцешык. – Адзін міліцыянт мяне здымаў [на відэа], а другі – то падыходзіў, то адыходзіў».

У выніку на Аляксандра Вайцешыка склалі пратакол за хуліганства. Быццам бы, спадар Аляксандр перашкаджаў запрошаным на сход гасцям. На тым сходзе абмяркоўвалася звальненне сябры праўлення агракамбінату «Сноў» Вячаслава Сырыцы і пазбаўленне яго звання ганаровага работніка.

«Я запрасіў Аляксандра Вайцешыка, каб ён прысутнічаў на гэтым сходзе. Справа ў тым, што на гэтым сходзе вырашаўся мой лёс! – далучыўся да нашай бяседы спадар Сырыца. – На відэа відаць, што Вайцешык нічога не парушаў, абсалютна нічога не парушаў – таму мы і спакойныя, скажам так».

Тады ж за сітуацыяй назіраў і сябра Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Чарнавус.

«Да дружынніка падышоў міліцыянт у званні капітана і паставіў пытанне: вы будзеце здымаць пабоі? – кажа Чарнавус. – Уявіце, ні рукамі, ні нагамі ніхто не махаў, і раптам – здымаць пабоі. І гэны дружыннік – у два разы здаравейшы за Вайцешыка!»

Заробкі сілавікоў: Адданасць у абмен на грошы

Калі адміністратыўная справа трапіла да баранавіцкай суддзі Юліяны Шчэрбы, яна перанакіравала яе ў суд Нясвіжскага раёну, – па месцы здарэння. Але Аляксандр Вайцешык не пагадзіўся з гэтым. Пасля скаргі Аляксандра ў Берасцейскі абласны суд, справу накіравалі на разгляд у Суд Баранавіцкага раёну. Але суддзя Юліяна Шчэрба зноў перанакіравала справу ў Нясвіж. Гэтым разам у РАУС, – на дапрацоўванне.

«Усё гэта зацягванне часу. А сканчэнне тэрміну разгляду літаральна праз 2,5 тыдня! – кажа Вайцешык. – Калі на гэтай падставе спыняць справу, я не змагу потым спагнаць з органаў МУС за сваё незаконнае затрыманне».

Каб паскорыць працэс, спадар Аляксандр падаў скаргу на дзеянні суддзі Юліаны Шчэрбы. Старшыня Баранавіцкага суда Мікалай Кміта пастанавіў скаргу пакінуць без задавальнення. Паводле суддзі, пастанова канчатковая і абскарджанню не падлягае.

«Там была мясарубка». Чаму прадпрыемства адмаўляецца кампенсаваць шкоду сваякам загінулых рабочых?

Аляксей Лойка, юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна», нагадвае: калі вас затрымліваюць за тое, чаго вы не рабілі, не аказвайце супраціву і фіксуйце ўсё на відэа.

«Неабходна патрабаваць адваката, таму што чалавек з моманту затрымання мае права на юрыдычную дапамогу. І Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях прадугледжвае магчымасць абскардзіць дзеянні міліцыі ў выглядзе затрымання, пракурору! І патрабаваць ад адміністратыўнага органу, які вядзе працэс, каб справа была разгледжаная ў судзе», – дадае юрыст.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Замест кампенсацыі кіроўца атрымаў пазоў у суд
  • Жыхары інтэрнату змагаюцца за права застацца ў ім
  • У вёсцы Дзегцяроўка вада не стала лепшай

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Звярыная жорсткасць: берасцейцу праламалі чэрап і распачалі супраць яго крымінальную справу

«Нас не замаляваць, не сцерці, не разарваць». Жыхары плошчы Пераменаў працягваюць барацьбу

Улады бяруць у закладнікі дзяцей актывістаў

Былога міліцыянта забралі на Акрэсціна

Мужчына пайшоў у краму – яго ледзь не застрэлілі

Дзіцячаму доктару закідаюць правапарушэнне, якога той не рабіў. Невінаватасць пацвярджаюць камеры відэаназірання

Мужчына праз невыносны боль ходзіць на працу, бо не можа атрымаць інваліднасці

На заводзе пад Петрыкавам людзі паўгода чакаюць заробак