Урбановіч: Моладзь не захоча абараняць Беларусь ад Расеі


Новы год прынёс невялікую перадышку ў наэлектрызаванае паветра беларускай палітыкі. Як ніколі нестабільныя адносіны з Расеяй напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў прымушаюць больш уважліва прыгледзецца да нацыянальных гульцоў. Хто з беларускіх палітыкаў можа паўплываць на сітуацыю ў краіне і на якія крокі гатовыя пайсці для абароны незалежнасці?

Аб гэтым ды іншым у студыі праграмы «Размова дня» Усевалад Сцебурака размаўляе з новым старшынём «Маладога фронту» Дзянісам Урбановічам.

Новы старшыня некалі легендарнай арганізацыі «Малады фронт» упэўнены, што аб’яднанне яшчэ можа вярнуць былую славу і адыграе на палітычнай арэне сваю ролю.

«Зараз вельмі цяжка ўцягнуць у палітыку новых маладзёнаў, тысячы ўжо не атрымаецца, бо за ўсе 24 гады існай улады і расейскай прапаганды моладзь звяртае ўвагу на іншае. Яна не будзе глядзець, што мы абараняем беларускую мову. Калі будзе расейская агрэсія, і мы заклічам далучацца да «Маладога фронту», мы павінныя абараніць сваю краіну, іх гэта не зацікавіць», – выказаўся Урбановіч.

Пра тое, як байкот выбараў можа дапамагчы захаваць незалежнасць і чаму стаўку трэба рабіць на рэгіёны, – глядзіце ў праграме «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам і старшынём «Маладога фронту» Дзянісам Урбановічам.