Улады ўцякаюць ад каронавіруса. Сатырычнае шоу


Сапраўдны беларускі гумар не толькі падбадзёрвае, але і дэзынфекуе, адганяючы ўсе шкодныя вірусы! Таму «Хай так TV» дыхае вясной не праз марлевую павязку і трымае руку на пульсе падзеяў!

Глядзіце ў свежым выданні «Хай так TV»:

  • Наш адказ усім кліпам пра 8 сакавіка – песня «НЕ БЕЛАРУСА».
  • «Разбягаемся! Кітайцы!». Відэаблогер высвятляе ў чыноўніка, ці ёсць пагроза каронавіруснай эпідэміі.
  • Чыгуначныя замалёўкі: «Спяваеце вы, канечне, шыкоўна. Але санзона ёсць санзона».
  • Госця студыі «Хай так TV», сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова разважае, як правільна казаць: «прэзідэнт», «прэзідэнтша» ці «прэзідэнтка», а таксама адказвае на падступныя пытанні.
  • Намінацыі «Хай так TV»: тролінг тыдня, правал тыдня і вяселле тыдня. Цікавінкі з Беларусі і ўсяго свету.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.