Улады рыхтуюць правакатараў на пратэсты


Мульт пра тое, як гарант рэпетаваў масавыя закалоты апазіцыі на Плошчы-2020.
  • Цэнтрвыбаркам у паніцы: да выбараў гаранта засталося нейкіх паўгода, а народ яшчэ не пачаў галасаваць датэрмінова!
  • Дэмакратыя ў Беларусі – гэта калі ўсе робяць тое, што загадае ўсенародна абраны дэмакрат!
  • Ператрах – гэта яшчэ гуманна! Расейскі ўрад вырашыў, што найлепшы спосаб аптымізацыі колькасці чыноўнікаў – гільяціна!

Сатырычная праграма «Міністэрства праўды» выходзіць кожную нядзелю ўвечары. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.