Улады прызналі эканамічны крызіс?


Палітычны крызіс закончыцца не хутка. Наступствы яго для эканомікі – дастаткова сур’ёзныя, што вымагае пэўных крокаў. Што робіць урад? Высвятляем у праграме «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым».

Практычна ва ўсіх сектарах эканомікі заўважна, як рынкавыя механізмы пачынаюць падмяняюцца адміністрацыйнымі. Бачна, што расце інфляцыя – значыцца, кошты стрымліваюцца адміністрацыйна, заўважае эканаміст Сяргей Чалы:

«У нас і раней быў спіс гэтак званых сацыяльна значных тавараў, на якія цэны рэгуляваліся. Лукашэнка кажа: а чаму толькі на іх? Давайце туды яшчэ дадамо розных тавараў працяглага попыту і на іх будзем рэгуляваць цэны. Але мы ж ведаем, да чаго звычайна прыводзіць дзяржаўнае рэгуляванне. Да ўзнікнення дэфіцыту».

Нягледзячы на тое, што чаканні росту эканомікі на наступных год сталі менш амбітнымі, метады кіравання застаюцца тыя ж, хаця:

«Літаральна пару месяцаў таму Раман Галоўчанка казаў, што незалежныя эканамісты раяць нам усякае глупства – тое, што яны і так могуць прачытаць у падручніках эканомікі для 1–2 курсу. (…) У адной з перадачаў мы распавядалі, як важна перад тым, як запускаць эканамічны рост, правесці рэформу прадпрыемстваў дзяржсектару. А каб яе правесці, трэба хоць бы зрабіць сартаванне: каторыя з прадпрыемстваў жыццяздольныя, каторыя жыццяздольныя з дзяржпадтрыманнем, а каторыя зусім нежыццяздольны, якія трэба закрываць, бо яны самі не жывуць. І роўна гэта пачынае закладвацца ў праграму дзеянняў ураду», – дадае эканаміст.

Таксама ў праграме «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым»:

  • Чаму важна мець выбар вакцынаў ад каронавіруса?
  • Нацбанк спрабуе разблакаваць рахункі рэпрэсаваных;
  • Навошта ўзгадваць пра дармаедаў?

Belsat.eu