Улады паставяць прадпрыемствам фінансавы дыягназ


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGY3NfdlppNnVqTjQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Час для рэформаў. Вялізныя сродкі, якія ўкладваюцца сёння ў дзяржсектар, не даюць аддачы. Колькасць стратных прадпрыемстваў за першыя два кварталы сёлета вырасла на 9 %. Абʼёмы прамысловай вытворчасці скарачаюцца. Адпаведна зніжаецца і валавы ўнутраны прадукт. Большасць праблемаў генеруе як раз нерэфармаваны дзяржаўны сектар.

«Рэформы ў Беларусі магчымыя, але яны стануць рэальнасцю, калі зʼявіцца попыт на іх знізу. А гэта значыць, што насельніцтва будзе настолькі незадаволеным, што пачне іх патрабаваць. На самой справе я б не чакаў гэтага моманту. Бо мы цудоўна ведаем, якія могуць быць наступствы гэтага. Ураду ўжо самому прыйшоў час прапаноўваць меры па рэфармаванню эканомікі», – тлумачыць эканаміст Антон Болтачка.

Беларускія ўлады заяўляюць пра намер правесці ў наступным годзе пры падтрыманні МВФ глыбокую фінансавую дыягностыку прадпрыемстваў. Гэта, на думку ўрадоўцаў дазволіць павысіць эфектыўнасць кіравання маёмасцю і выпрацаваць захады па фінансавым аздараўленні вытворчасці. Але гэты крок не азначае рэфармавання.

«На сёння проста няма простых рашэнняў. Зрэшты, наагул, простых рашэнняў няма. Бо калі ўзяць і проста раздаць акцыі дзяржпрадпрыемстваў рабочым – гэта не будзе працаваць. Неабходная комплексная праграма. Трэба дакладна разумець маштабы праблемаў. Трэба разумець, якія мы маем рэсурсы для вырашэння гэтай праблемы», – лічыць Антон Болтачка.

Рэсурсаў у дзяржавы на падтрыманне неэфектыўнай вытворчасці ўжо не хапае. Зрэшты, сродкаў на правядзенне рэформаў таксама. Беларусь губляе час, кансервуючы неэфектыўную вытворчасць. Відавочна, што без прыватызацыі і глыбокага рэфармавання дзяржаўнай уласнасці, доля якой у ВУП складае ажно 70 адсоткаў, праблемы не вырашыць.

Таксама ў выданні: Рынак рэкламы звужаецца. Але крэатыў і новыя рашэнні ў гэтай галіне ўсё яшчэ цэняцца досыць высока. Рэкламны рынак прадэманстраваў свае магчымасці падчас трэцяй міжнароднай выставы «Мятны леў».

Фота на перадпраглядзе www.taringa.net