Рэпартэр Улады Гомлю збіраюцца высекчы адзін з апошніх сквераў у цэнтры гораду. Навошта?


У сярэдзіне верасня жыхары гораду Гомля заўважылі на сайце адміністрацыі абвестку аб грамадскім абмеркаванні праекту пабудовы жылога дому.

Улады збіраліся высекчы амаль апошні сквер у цэнтры гораду, які праходзіць праз самую ажыўленую транспартавую артэрыю. Улюбёнае месца адпачынку гомельцаў, незаменную крыніцу чыстага паветра, мае замяніць элітны дом з абгароджанаю тэрыторыяй за шлагбаумам. Пра тое, як у Гомлі грамадскасць бароніць сваё права на здаровы навакольны асяродак, – у нашым першым рэпартажы.

Паклёп дзяржаўнага тэлебачання на прытулак для бяздомных

Амаль 19 хвілінаў – столькі доўжыўся поўны паклёпу рэпартаж тэлеканалу “Беларусь 4 Горадня” пра Аляксея Шчадрова.

Мужчына больш вядомы як Брат Луіджы, які заснаваў у вёсцы Аляксандраўка прытулак для бяздомных. Аляксей не сумняецца, што матэрыял быў замоўны. Бо ягоны Дом міласэрнасці ніколі не падабаўся ні мясцовым уладам, ні міліцыянтам, якія часта наведваюцца да Луіджы з правяраннямі. Заснавальнік прытулку і ягоныя падапечныя падрыхтавалі адказ на неаб’ектыўны рэпартаж тэлеканалу “БТ-4 Горадня”.

Карная псіхіятрыя для барацьбы з іншадумцамі

На пачатку верасня мінулага года ў вёсцы Каплічы Калінкавіцкага раёну закрылі школу, як кажуць: «на рамонт».

Прайшоў навучальны год, а пляцоўку так і не адкрылі. Бацькі распачалі барацьбу за адкрыццё школы. Улады ў сваю чаргу пачалі кампанію пераследу тых, хто змагаецца за права сваіх дзяцей вучыцца і жыць у сваёй вёсцы.

Глядзі таксама
Каментары