Украінцы супраць беларусаў – водная дуэль! Першы выпуск «Лета ў Аб'ектыве»


5 фестываль воднага турызму «Мотальская рэгата» адбыўся напярэдадні ў Берасцейскай вобласці. Спаборніцтвы прайшлі ў двухдзённым фармаце. У іх узялі ўдзел 11 камандаў з Беларусі ды з Украіны.

Старт рэгата ўзяла ў вёсцы Высокае Бярозаўскага раёну, а фінішавалі спартоўцы ў аграгарадку Моталь (Іванаўскі раён). За два дні ўдзельнікі прайшлі па вадзе каля 60 кіламетраў.

У межах фестывалю «Мотальская рэгата» адбыліся таксама спаборніцтвы раварыстаў. У іх узялі ўдзел прадстаўнікі Польшчы, Украіны ды Беларусі.

belsat.eu