У Жодзіна не дарога, а паласа перашкодаў. Замест асфальту – яміны з вадою


Вуліца Нагорная – адна з асноўных магістраляў мікрараёну Судабоўка ў Жодзіна. Пры гэтым мясцовыя жыхары не памятаюць, калі тут быў асфальт.

Ігар Галавін кажа, што гэтая вуліца – адзіны выезд у цэнтр гораду для жыхароў мікрараёну.

«Мне па гэтай дарозе даводзіцца ездзіць ад 4 да 8 разоў штодня. Нават на пазадарожніку гэта рабіць складана. А гуляць з вазочкам – папросту нерэальна», – распавядае Галавін.

Каб развязаць праблемы Судабоўкі, спадар Ігар неаднаразова пісаў мясцовым чыноўнікам.

«Некаторыя развязваюцца праблемы. Што датычыць дарогі, то яна застаецца без зменаў. Наконт асфальту ставіў пытанне – мне адказалі, што будзе карэктаванне генплану, і будзе асфальт ці не, гэта пытанне далёкай будучыні», – кажа спадар Ігар.

Hавiны
Стала вядома, куды накіруюць дарожны збор у 2020 годзе
2019.11.05 06:29

Са словаў нашага героя, улады не спяшаюцца добраўпарадкаваць дарогу, бо па дакументах у мікрараёне ёсць яшчэ адзін выезд у цэнтр – па мосце. Ігар распавядае, што гэты мост прадугледжвае толькі рух пешаходаў і раварыстаў. Але на мапе выканкаму ён пазначаны як мост, па якім ажыццяўляецца аўтамабільны рух. Сапраўды, рух па мосце немагчымы для аўтаў, бо абмежаваны слупамі.

Мост, які на мапе выканкаму лічыцца аўтамабільным

Тут жа, у Судабоўцы, па вуліцы Бажоры ходзіць грамадскі транспарт. Гарадскі аўтобус курсуе да 40 разоў на дзень. Але на дарожным пакрыцці амаль не засталося жывога месца ад дзірак. У час дажджоў усе яны ператвараюцца ў маленькія азёры. Вада з іх трапляе наўпрост у двор мясцовым жыхарам.

Ганна Шмар распавядае нам, што тутэйшыя намагаюцца самастойна развязаць праблему бруду і лужынаў на іхнай дарозе.

«Увесь бруд да мяне ў двор трапляў. Я не магла ні выйсці, ні зайсці сюды, – кажа спадарыня Ганна. – Я мусіла браць тачку і вазіць сюды друз, бо немагчыма было жыць».

Hавiны
Не пабудаваў дарогі. У Мексіцы мэра прывязалі да аўтамабіля ды працягнулі па вуліцы
2019.10.09 12:04

Карэспандэнт «Маю права» здолеў датэлефанавацца толькі ў сектар працы са зваротамі грамадзянаў Жодзінскага выканкаму. Тамара Мацюшонак, загадчыца сектару, адказала, што можа каментаваць толькі звароты грамадзянаў, якія паступаюць афіцыйна ў пісьмовым, электронным выглядзе альбо ў час асабістага прыёму.

Вольга Беляўцова з асветніцкай установы «Ваколіца» раіць жыхарам Жодзіна для развязання праблемы з дарогамі звяртацца да мясцовых чыноўнікаў.

«Трэба звяртацца ў мясцовыя саветы дэпутатаў, а таксама ў выканаўчыя органы ўлады з заявамі аб тым, каб былі выдаткаваныя бюджэтныя сродкі на развязанне вось гэтай канкрэтнай праблемы», – кажа Вольга Беляўцова.

Hавiны
У Магілёве яма на дарозе стала прычынай гібелі фатографа
2019.05.14 10:22

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • У Дуброўне мужчына рыхтуецца зімаваць у клеці
  • Менчукі просяць чыноўнікаў не замінаць ім
  • Беларусы – пра добраўпарадкаванне двароў
  • Жыхары шматпавярховіку некалькі месяцаў жывуць без ліфта

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.