У якія сферы прыватнага жыцця грамадзянаў мае права ўмешвацца дзяржава?


На днях нарабіла шуму навіна пра тое, што лекары будуць перадаваць міліцыянтам вынікі гінекалагічных даследаванняў дзяўчат да 16 гадоў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў. Ужо сёння віцэ-прэмʼер Ігар Петрышэнка назваў навіну «укідам і беспадстаўнай сенсацыяй» ды запярэчыў гэтае інфармацыі. Але асадак астаўся, не хочацца верыць, што беларускі МУС кідае словы на вецер.

Абмяркуем сітуацыю з хірургам і каардынатарам міжнароднай арганізацыі моладзевай адукацыі Y-Peer Змітром Каралём:

«Ногі ўкіду растуць адтуль, што МУС вельмі заклапацілася сексуальным здароўем, рэпрадукцыйнай функцыяй падлеткаў Беларусі. Яны разлічваюць, што сексуальныя стасункі падлеткаў да 16 гадоў з’яўляюцца супрацьзаконнымі. І таму супрацьзаконныя сексуальныя стасункі можна назваць гвалтам. Праблема існуе не толькі ў Беларусі, але ў Беларусі яна вырашаецца ўжо распрацаваным механізмам, калі падлеткі і не толькі прыходзяць да лекара і кажуць, што адбыўся акт згвалтавання. Калі яны аб гэтым не кажуць – лекары задаюць пытанні. Такім чынам сумесна з лекарам у атмасферы партнёрства і даверу адбываецца дыялог і праблема вырашаецца…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu