Свет У Сірыі абвешчана замірэнне, але кроў ліецца


Абвешчанае ў суботу замірэнне ў Сірыі паспелі парушыць ужо дзясяткі разоў, хоць ранейшай інтэнсіўнасці бамбаванняў ды наземных баёў сапраўды няма. Вашынгтон і Масква дамовіліся не разглядаць публічна выпадкаў парушэння замірэння, а абмяркоўваць іх у двухбаковым фармаце.Гарады Мадая і Харбнафсэ, нягледзячы на перамірʼе, застаюцца ў аблозе ўрадавых войскаў. Антыасадаўскія паўстанцы таксама не стрымліваюць сябе ў абстрэлах лаяльных Башару аль-Асаду войскаў. Ініцыятары замірэнне – ЗША і Расея – прызнаюць шматлікія выпадкі парушэння рэжыму прыпынення агню, аднак падкрэсліваюць, што кепскі мір лепшы за ранейшую паўнавартасную вайну.

ДЖОН КЕРЫ, ДЗЯРЖСАКРАТАР ЗША:«Бліжэйшыя некалькі дзён стануць крытычнымі ў плане таго, ці зʼявіцца магчымасць да далейшай дээскалацыі канфлікту. Нельга мець ілюзіяў пра перашкоды і пагрозы на гэтым шляху. Будзе цяжка, але акурат зразуменне таго, што для будучыні Сірыі трэба прыпыніць кровапраліцце – не ёсць справаю складанай».

Самое перамірʼе – вельмі выбарачнае ды ўмоўнае. Бакі, што яго падпісалі, а гэта Расея, лаяльныя Башару аль-Асаду войскі, збройныя сілы апазіцыі і заходняя кааліцыя не будуць ваяваць адзін з адным, пакідаючы за сабою права ваяваць з тымі, каго за стол перамоваў не запрасілі – гэта «Ісламская дзяржава», шматлікія групоўкі радыкальных ісламістаў і курдская міліцыя. Паводле расейскага боку, галоўная пагроза замірэнню ідзе з Турцыі.

СЯРГЕЙ РАБКОЎ, НАМЕСНІК МІНІСТРА ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ РАСЕЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ:« Калі ўрады краінаў, што збіраюцца выкарыстаць збройную сілу для дасягнення нейкіх мэтаў – гэта стала б абсалютна смяротным ударам па ўсім тым, што з такою цяжкасцю напрацоўвалася да гэтае пары. Гэтыя ўрады, у тым ліку, натуральна, урад Турцыі, маюць разумець сваю долю адказнасці».

Турцыя сапраўды да ўваходу замірэння ў моц, некалькі дзясяткаў разоў абстраляла курдскія вайсковыя абʼекты. Расейскія медыі заяўлялі пра наземнае ўварванне турэцкіх збройных сілаў у Сірыю, але гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Не менш абвінавачанняў у парушэнні дамоўленасцяў гучыць і ў бок Расеі.

САЛІМ АЛЬ-МУСЛЯТ, ПРАДСТАЎНІК ПЕРАМОЎНАЙ ГРУПЫ СІРЫЙСКАЙ АПАЗІЦЫІ«Толькі сёння расейцы нанеслі каля дзесяці авіяўдараў, а рэжымныя сілы – каля трох дзясяткаў. Мы страцілі 18 чалавек. Я не думаю, што расейскі рэжым будзе прытрымлівацца замірэння. Мы канешне спадзяемся, што Расея не парушыць яго адкрыта, але падзеі на месцы пагражаюць бяспецы ўсяго рэгіёну».

Пры гэтым праваабаронцы і прадстаўнікі сірыйскай апазіцыі прызнаюць змяншэнне як колькасці штодзённых атак, гэтак і лічбы ахвяраў. Нават такое замірэнне стала самым спакойным перыядам у грамадзянскай вайне, што працягваецца ўжо амаль пяць годУШ, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары