Гарачы каментар У Полацку хочуць знішчыць незалежны прафсаюз


Актывіст свабоднага прафсаюзу «Полацк-Шкловалакно» Віктар Стукаў распавядае пра тое, што полацкія ўлады з 2004 года пераследуюць незалежны прафсаюз.

«Цяпер найбольш цяжкі перыяд. На завод прыйшло новае кіраўніцтва – відаць, з устаноўкай знішчыць прафсаюз. Года два таму яны распачалі актыўны пераслед. Першае, што яны зрабілі – прымусілі працаўнікоў плаціць узносы праз бухгалтэрыю, каб падарваць нашу арганізацыю фінансава», – кажа госць «Гарачага каментара» Віктар Стукаў.

У кастрычніку 2017 года прафсаюз прыняў рашэнне аб правядзенні забастоўкі – пасля гэтага пераслед узмацніўся.

Цалкам размова – ў відэа.

Фота – vitvesti.by

Глядзі таксама
Каментары