У Лукашэнкі здаюць нервы?


Паездка прэзідэнта Беларусі на Шклоўшчыну дорага каштавала чыноўнікам.

Сёння – усёдазволенасць, заўтра – кайданкі. Жыццё беларускіх чыноўнікаў высокага палёту можа развівацца паводле сцэнару, залежнага ад настрою кіраўніка дзяржавы. Але ці трэба іх шкадаваць? Пра гэта ды іншае – «Размова Калінкінай» з палітолагам Сяргеем Нікалюком.

Раней паказальныя лупцаванні чыноўнікаў падтрымлівалі легенду пра добрага цара і дрэнных баяраў. Што ж было прычынай апошніх разборак у Шклове? Жаданне Лукашэнкі спадабацца будучым выбарцам? А можа ў яго проста здалі нервы?

Эксперт зазначае, што няма нічога дзіўнага ў тым, што кіраўнік краіны можа сарвацца: і эканамічная, і палітычная сітуацыя далёкія ад ідэалу. А чыноўнікі ў любым выпадку будуць першыя, хто патрапіцца пад руку. Іх Лукашэнку не шкада, а самі яны будуць да апошняга трываць, толькі б захаваць цёплае месца.

«Так, бываюць разносы, некага здымаюць, але ёсць і плюсы. Не трэба забывацца пра тое, што ў нас бюракратычная дзяржава. Паглядзіце, як растуць даходы па групах насельніцтва – у першую чаргу яны растуць у дзяржаўных чыноўнікаў і людзей у пагонах. Мы жывем у станавым грамадстве, а гэта – прывілеяваныя станы. Але за прывілеі часам даводзіцца і расплочвацца», – выказаўся Сяргей Нікалюк.

Пра тое, чаму беларуская мадэль развіцця ўжо даўно прайшла пік свайго развіцця і Аляксандр Лукашэнка не можа гэтага не адчуваць, а таму нервуецца, глядзіце ў поўнай версіі праграмы «Размова Калінкінай» з палітолагам Сяргеем Нікалюком.