У Курапатах збілі кандыдата ў дэпутаты


Актывіcты Курапацкай варты былі затрыманыя і збітыя людзьмі ў цывільным каля рэстарана «Паедзем-паядзім».

Пасля заканчэння ўчорашняга шэсця ў Курапаты, група актывістаў падышла да рэстарана «Паедзем-паядзім». Маладыя людзі збіраліся раздаваць інфармацыйныя ўлёткі наведвальнікам рэстарана. Сярод удзельнікаў быў кандыдат у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Зміцер Казакевіч. На актывістаў напалі невядомыя людзі ў цывільным, якія збілі ўдзельнікаў пікету.

Працяг размовы – у сюжэце.

Ігар Кулей belsat.eu

Фота: «Белсат»