«У Ізраілі памятаюць гісторыю Галакосту, калі таксама зачынялі людзей, збівалі і забівалі»


Беларусы Ізраілю, ЗША і Польшчы працягваюць ладзіць акцыі салідарнасці.

Чатыры з дзесяці прэзідэнтаў Ізраілю нарадзіліся на беларускіх землях. Таму не дзіўна, што беларускія падзеі не пакінулі ўбаку жыхароў гэтае краіны. Пасля падзеяў 9 жніўня акцыі падтрымання адбыліся ў Тэль-Авіве, Іерусаліме ды Хайфе.

Герой праграмы «Беларускі свет», бізнесовец Яўген Лешчанка з Барысава жыве ў Іерусаліме. У Ізраіль прыехаў 10 гадоў таму, адкрыў бар «Бесарабія», дзе ніколі не ўзнікае міжнацыянальнае варожасці. У ягоным бары на адной сцэне граюць украінцы ды расейцы, арабы і габрэі.

«Апошнія 10 гадоў я перастаў сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі. Было пэўнае расчараванне, што нічога не мяняецца. Але апошнія падзеі мяне проста як апарылі кіпнем. Шмат родзічаў у Беларусі, некаторыя з іх трапілі пад раздачу і правялі содні на Акрэсціна. Ізраіль вельмі добра памятае гісторыю Галакосту, у якім здараліся такія з рэчы, калі людзей зачынялі ў цесных памяшканнях, збівалі і даводзілі да смерці. Таму я пачаў расказваць, бо такія рэчы не павінны адбывацца ў цывілізаваным свеце», – дзеліцца Яўген Лешчанка.

ТАКСАМА Ў ПРАГРАМЕ «БЕЛАРУСКІ СВЕТ»:

  • Як «Тры чарапахі» гучаць на іўрыце
  • Як шахцёраў Салігорску падтрымліваюць у Нью-Ёрку
  • На якую дапамогу ў Польшчы могуць разлічваць пацярпелыя пратэстоўцы

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.