У Горадні пратэставалі супраць Лукашэнкі. NEXTA на «Белсаце»


Пачнем з інтымнага. На гэтым тыдні сацыелагі распавялі, хто, як і калі робіць гэта, маецца на ўвазе – жэніцца і разводзіцца. Аказалася, што самыя непастаянныя – гэта жыхары той вобласці, дзе нарадзілася Вольга Старасціна, якая нам і распавядзе ўсе падрабязнасці пра сваіх землякоў.

Як цудоўна ўсе пачынаецца…Пяшчотныя абдымкі, чулы танец…

і, вядома ж, палкія працяглыя пацалункі…

Урачыста і з планамі, што гэта назаўжды, паўстае чарговая адзінка грамадства – сям’я.

Але шанцаў, што гэткія пацалункі працягнуцца ўсе жыццё. – 50 на 50, бо кожны другі шлюб у нашай краіне распадаецца. Лідар у разводах – Віцебшчына.

Жыхары Віцебску:

«Талерантнасць і ўседазволенасць змяшалі жанчыну з мужчынам. У нас гібрыды ходзяць – не мужчыны і жанчыны».

«Бо несур’езна да гэтага ставяцца»

«Шмат людзей з’ядзджаюць на працу ў Расею, таму сем’і распадаюцца».

«Ха-ха, не ведаю, напэўна, такі лёс».

«Я калі жаніўся, думаў, што пры ЗАГСе будзе нейкая школа, якая навучыць маладых людзей, як ім жыць далей».

Калі ж маладажонам хадзіць у адмысловую школу, як яны яшчэ сярэднюю не скончылі? Паводле статыстыкі, летась паўтысячы маладзёнаў, якім не споўнілася і 18 гадоў, уступілі ў шлюб, прычым дзве нявесты на гэты момант ужо былі ў разводзе.

Жыхары Віцебску:

«Гармоны, вясна, кветкі, а пасля… ха-ха»

«Вельмі ўжо замуж карціць».

«Чым раней уступіш, тым больш маеш магчымасць мець болей дзяцей у будучыні».

«У мяне ў самой быў такі ранні шлюб».

«Першыя пачуцці, вось і спяшаюцца».

«Аматары пагуляць раней».

Есць аматары пагуляць і пазней: пенсіянеры таксама не супраць перажыць… мядовы месяц, найчасцей уступаюць у позні шлюб менскія пенсіянеры і пенсіянеркі.

А гуляць добра, калі есць на што. Паводле Нацбанку, заробкі ды пенсіі беларусаў няспынна растуць. Расце і інфляцыя, але Нацбанк не вінаваты: цэны растуць, бо выраслі заробкі. Гэтак патлумачыў павелічэнне коштаў кіраўнік Нацбанку Павел Калаур, але паабяцаў, што ўжо ўвосень інфляцыя зменшыцца. Паводле логікі, і заробкі павінныя зменшыцца!?

Але, падобна, логіка і беларуская або саюзная эканоміка – рэчы не спалучальныя. Гэтак, «Рассельгаснагляд» зняў абмежаванні на пастаўкі беларускага малака, а праз гадзіну перадумаў і зноў забараніў. «Умом Россию не понять». А ці разумеюць Беларусь расейцы? На травеньскія выходныя багата суседзяў прыехала паглядзець Сінявокую.

Турысты з Расеі:

«Мы не раздзяляем дасюль Беларусь і Расею».

«Цэны. Мы чакалі, што ўсе будзе таннейшае».

«Па-першае, вельмі чыста, добразычлівыя людзі».

А якія ўражанні ў беларусаў ад расейскіх турыстаў?

Жыхары Берасця:

«Паводзяць яны сябе прыстойна. Вельмі добра апранутыя. Па-мойму, менталітэт і… паводле ўзроўню развіцця яны апярэджваюць шмат якіх нашых беларусаў»

«Я не бачыла, каб яны не добра сябе вялі… значыць, усё добра»

Вольга Старасціна