Гарачы каментар «У дзяржаўных медыях не было выбараў і дэбатаў, быў буфет»


Рэкордная яўка – рэкордныя парушэнні. Аднак дзяржаўныя медыі апошняга не бачаць. І заклікаюць ісці галасаваць, каб забяспечыць яшчэ большую яўку. Беларуская асацыяцыя журналістаў прэзентавала чарговы маніторынг асвятлення парламенцкай кампаніі ў медыях.

Паводле намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага, у дзяржаўных медыях тэма выбараў не фігуравала.

«Паўсюль есць заклік прыйсці прагаласаваць, але нідзе не ідзе размова пра палітычную канкурэнцыю, тое, каб «сутыкаць ілбом» канкурэнтаў. Усё выглядае, як падрыхтоўка да святаў і буфету».

Беларусы вельмі апатычна паставіліся да выбараў у парламент, таму лічбы фігуруюць толькі ў падстаўных пратаколах датэрміновага галасавання, адзначае госць праграмы.

Працяг размовы глядзіце ў відэа.

Глядзі таксама
Каментары