У дэпутацкае крэсла з першага разу

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=Ko6wuxX-KBo”][vc_column_text]Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць упершыню за адзін тур – пра гэта заявіла нязменная кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас адмысловага семінару. Цяпер дастаткова будзе проста набраць больш галасоў, чым супернікі. Раней заканадаўства патрабавала, каб больш за 50 % выбарнікаў выказаліся за пераможцу. Ня будзе сёлета і фінансавання перадвыбарчай кампаніі з дзяржаўнага бюджэту.Пры гэтым не прагучала нават абяцанняў дэмакратызацыі ды большай празрыстасці працэдуры галасавання і падліку галасоў. А менавіта гэтыя этапы і маюць найбольш заўваг з боку апазіцыйных кандыдатаў ды назіральнікаў.

«Беларускія ўлады ўсведамляюць, што падлік галасоў павінен застацца такі самы. Гэтая схема абкатаная і не можа змяніцца. Але беларускія ўлады зробяць «усё», каб можна было лічыць гэтыя парламенцкія выбары крокам наперад«, – сказаў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» палітолаг Рыгор Астапеня.

Больш у відэаматэрыяле!

Тэгі:

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу