Ільвіная доля еўразвязаўскай дапамогі Беларусі расходуецца неэфектыўна і апынаецца ў пасярэднікаў, заявіў у праграме «Размова дня» кіраўнік міжнароднай грамадскай арганізацыі «Паразуменне» Андрэй Маханько.
Па выніках нядаўняга саміту «Усходняга партнёрства« стала вядома, што Еўразвяз выдаткуе 136 мільёнаў еўра на грамадскія ініцыятывы і праекты ў Беларусі.
Гэтыя грошы зноў могуць пайсці неабгрунтаваным пасярэднікам, занепакоены Маханько. Яны асвойваюць 95-99 % дапамогі, а на астатнія сродкі наймаюцца беларускія НДА.
Чаму так адбываецца?
Чаму адукацыйныя семінары любяць ладзіць у дарагіх Нарвегіі ці Швейцарыі, хаця можна было б у Літве і нават у Беларусі? Якія структуры занадта маюць ад дапамогі ЕЗ? Падрабязней пра хібныя механізмы асвойвання грантаў ЕЗ – у поўным выданні праграмы «Размова дня» Святланы Калінкінай з Андрэем Маханько.