Ці звязаныя рэвалюцыя ў Беларусі з вайной у Карабаху. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Тэмы праграмы:

Ці падтрымае Францыя «План Маршала» для Беларусі?

На найвышэйшым узроўні ды на роўных. У Вільні адбылася сустрэча нацыянальнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона. Якую дапамогу паабяцаў французскі лідар? Што ці хто стаіць за гэтымі абяцаннямі? Падрабязнасці – у сюжэце Юліі Лабанавай.

Нелегітымны Лукашэнка трапіў у пастку

Ні кроку на Захад. Лукашэнка спаліў мост у Еўропу, калі незаконна прысягаў на Канстытуцыі ды адмовіўся ад транзіту ўлады. Але і Расея, да якой ён у роспачы звярнуўся па дапамогу, не зацікаўленая пакідаць не патрэбнага беларусам кіраўніка на ўжо не ягонай пасадзе. Аднак Крамлю выгадная далейшая шчыльная інтэграцыя. Што чакае Лукашэнку пасля адмовы ад шматвектарнае палітыкі? Матэрыял Юліі Цяльпук.

Экс-кіраўнік Азербайджану Іса Гэмбэр: Канфлікт у Карабаху – гэта падатак за незалежнасць

Арменія і Азербайджан заявілі пра больш за дзве тысячы забітых і параненых у Нагорным Карабаху. Баку назваў бессэнсоўнымі заклікі да дыялогу з боку асобных краінаў. Хто штурхае Арменію ды Азербайджан да вялікае вайны? Сёння ў «Прасвеце» мы пачынаем серыю матэрыялаў, прысвечаных карабахскаму канфлікту. Інтэрв’ю з Ісой Гэмбэрам, выканальнікам абавязкаў прэзідэнта Азербайджану ў 1992–1993 гг., а цяпер кіраўніком Нацыянальнага цэнтру стратэгічнага мыслення.

Расея і Турцыя ў Карабаху. Канфлікт за сферу ўплыву?

Баі паміж армянскімі ды азербайджанскім войскамі працягваюцца з 27 верасня. Паўднёвы Каўказ традыцыйна лічылі сферай уплыву Расеі. Ці так гэта? Ці згодная з гэтым Турцыя? Падрабязнасці – у матэрыяле Святланы Аўчаровай.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у чацвер а 20:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота на прэв’ю: Sergei Bobylev / TASS / Forum