Ці знішчыць Лукашэнка беларускі IT-сектар?


Работнікі IT сталі на чале пратэстаў, а з другога боку, масава з’язджаюць з краіны. Наколькі важную ролю адыгрываюць айцішнікі ў беларускай эканоміцы? Наколькі істотны іхны адʼезд з Беларусі і пры якіх умовах магчымае вяртанне? З дапамогай якіх лічбавых тэхналогіяў сталася магчымая беларуская рэвалюцыя? Пра ўсё гэта – у праграме «Шчыра кажучы».

Сектар IT называлі драйверам эканамічнага росту Беларусі. У краіне да выбараў працавалі прыблізна 55 тысяч IT-адмыслоўцаў і 1500 IT-кампаніяў. Некалькі соцень з іх наважыліся на поўную ці частковую рэлакацыю. Пра настроі сярод беларускіх праграмістаў распавядзе кіраўнік кампаніі «Прас» Мікалай Тамашэвіч.

«Пра рэлакацыю пачалі думаць у жніўні. Розныя кампаніі прапануюць не зусім зразумелы сэрвіс. Яны прапануюць дапамогу збольшага перааформіць дакументы. Але асноўная праблема – гэта кошт пераезду. Калі працаўнік пераязджае ў іншую краіну, яму трэба забяспечыць жытло і павысіць заробак, бо кошт жыцця павышаецца».

Што прынясе Беларусі гэткі адʼезд высокакваліфікаваных адмыслоўцаў?

«Нашая дзяржава любіць казаць, што «Беларуськалій» – гэта нашае ўсё. Але тыя ж айцішнікі зарабляюць некалькі тысяч долараў, яны ідуць і набываюць сабе кватэры, ходзяць кожны дзень у краму, набываюць самыя дарагія прадукты, у нас зʼяўляюцца кавярні. Калі гэтыя людзі са свабоднымі сродкамі зʼязджаюць з краіны, адпаведна, у нас знікаюць кавярні, знікаюць месцы адпачынку».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці разумее Лукашэнка, як працуе IT-сфера?
  • Айцішнікі маюць да ўладаў не эканамічныя прэтэнзіі, а гуманітарныя. Што гэта?

Belsat.eu