Вяртаемся ў Беларусь. Дакладней, у Менск, які не гумовы, як выказаўся днямі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік краіны кажа, што ў сталіцы жыве 20% усіх жыхароў краіны, і што паратунак у гэтай сітуацыі прынясе развіццё гарадоў-спадарожнікаў. Ці гэты план сапраўды спрацуе?
Журналістка Наталля Літоўская адказвае на пытанні.
– Ці сапраўды план замарозіць частку будаўніцтва ў Менску і развіваць гарады-спадарожнікі можа дапамагчы Менску?
Наталля Літоўская: Спадарожнікам называюць Смалявічы, пачалі гаварыць пра гэта ў 2012 годзе, калі для «чаргавікоў» у Менску перасталі практычна будаваць жыллё. Цяпер жа будуюць толькі для сілавікоў і для шматдзетных. Але камерцыйнае будаўніцтва не скарацілі, напрыклад у «Мінск Мір»будзе пабудавана на 1 млн 800 тысячаў кв. м. жылплошчы. На Грушаўцы пабудуюць жыллё для 45 тысячаў. Гэта ўсё камерцыйныя забудовы. А 200-тысячнай менскай чаргі… Ну, «Менск не гумовы». Таму і прапануецца такі варыянт, як Смалявічы. Але прапануецца з 2012 года, а да будаўніцтва інфраструктуры не падышлі – толькі абяцанні. Няма грошай…
Працяг размовы – у сюжэце.
Як жывецца ў горадзе-спадарожніку, ці развітая інфраструктура, ці ёсць куды схадзіць, як з працай. Мы пытаем жыхароў Смалявічаў.