Ці ўдалося здушыць пратэсты ў рэгіёнах?


Спецыфіку пратэстаў у рэгіёнах абмяркоўваем у праграме «Шчыра кажучы».

Мірная рэвалюцыя неэфектыўная! Калі б беларускія пратэсты не былі выключна мірнымі, то ўлада змянілася б яшчэ ў жніўні. З гэткімі тэзамі выступаюць цяпер некаторыя прыхільнікі пераменаў у Беларусі.

Затое менавіта гэтыя рэгіёны вылучаюцца рэзананснымі падзеямі пратэсту. На Меншчыне самы пратэставы горад – Салігорск. Як прызнаюцца, напрыклад, пратэстоўцы з яшчэ аднаго гораду на Гарадзеншчыне, Наваградку, іх у выніку банальна запужалі. І публічны пратэст ператварыўся ў падпольны!

«Камуналку народ стаў плаціць нерэгулярна. І не ў поўным аб’ёме. Імкнуцца да апошняга яе не аплочваць. Не карыстаемся крамамі, пэўнымі, як «Еўраопт». Бо не сакрэт, усе ведаюць, што «Еўраопт» – гэта гаманец сямʼі былога прэзідэнта і набліжаных. Каб эканамічна не падтрымліваць нашага гандлю, я сілкуюся з асабістай гаспадаркі», – адзначае жыхарка Наваградку Людміла Радзевіч.

У Лідзе да пратэстоўцаў далучыліся нават некалькі міліцэйскіх экіпажаў. А з мясцовага РАУС пасля выбараў сышлі ў адстаўку амаль паўтара дзясятка работнікаў. У жніўні, адразу пасля выбараў, у 14-тысячнай Жабінцы на Берасцейшчыне на піку пратэставала пятая частка гораду – да 3 тысячаў жыхароў. Гэта рэкорд пратэстаў у Беларусі паводле адсотку жыхароў паселішча.

«У рэгіёнах удзельнікаў пратэстаў нашмат хутчэй знаходзяць праваахоўнікі і нашмат большы адсотак удзельнікаў пратэстаў, чым у сталіцы, зазнае рэпрэсіі. І я шмат з кім размаўляю пра гэта, не толькі з Гомля, але і са Жлобіна, з людзьмі, хто пратэставаў, з Рэчыцы, з Рагачова. Шмат хто кажа, што проста самыя ідэйныя і моцна матываваныя, настроеныя пратэставаць, сталі ездзіць у Менск», – адзначае палітычны аглядальнік Пётр Кузняцоў.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • За што звольнілі былога ідэолага Жлобінскіх электрасетак Наталлю Чавускіну і Змітра Чавускіна, які да нядаўна працаваў на гэтым прадпрыемстве начальнікам аддзелу сацыяльнага развіцця.

Belsat.eu