27 красавіка актывіст «Маладога фронту» Сяргей Пальчэўскі прызнаўся ў тым, што ў зняволенні падпісаў паперу аб супрацы з КДБ. Маладзёна шантажавалі крымінальнай справай ды публікацыяй падрабязнасцяў ягонага асабістага жыцця, а таксама сексуальным гвалтам.
Падобныя гісторыі ў нашай краіне здараюцца рэгулярна: пра спробы схілення спецслужбамі да супрацоўніцтва, якое выяўляецца найперш у стукацтве ды чыненні правакацыяў, толькі за апошнія гады публічна заявілі цэлы шэраг грамадскіх і палітычных актывістаў.
«На першым жа допыце, на які мяне прывезлі ў цэнтральны апарат камітэту, я меў размову без адваката з двума гэбэшнікамі. Яны адразу пачалі патрабаваць, каб я распавядаў ім нешта па «справе патрыётаў». Я адмовіўся. Тады мяне пачалі шантажаваць», – напісаў Пальчэўскі.
Паплечнік Сяргей Пальчэўскага, лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч ды экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч каментуюць Facebook-споведзь грамадскага актывіста.
Больш у відэаматэрыяле!