Ці пачуюць нарэшце беларусаў улады?


Улады нарэшце хочуць пачуць беларусаў – у краіне пачынаецца перапіс насельніцтва. Ці сапраўды кожны з нас можа не застацца статыстычнай адзінкай, а паўплываць на далейшы лёс краіны? Адказ на гэтае ды іншыя пытанні – у праграме «Размова ProContra».

Чарговы перапіс насельніцтва можа стацца для жыхароў Беларусі магчымасцю паўплываць на лёс краіны. У першую чаргу – на праблемы ўжывання і распаўсюду беларускае мовы. Два пытанні ў анкеце будуць пра родную мову. Кампанія «Беларускамоўны», якую запусціў тэлеканал «Белсат» з іншымі медыямі, культурніцкімі і бізнес-ініцыятывамі, заклікае неабыякавых удзельнікаў перапісу пазначаць роднаю моваю беларускую.

Беларускамоўны
2019.01.31 15:54

Госць праграмы «Размова ProContra» са Святланаю Калінкінай і Віталём Цыганковым – стваральнік symbal.by Павел Белавус – стаўся адным з партнёраў кампаніі «Беларускамоўны», бо ўпэўнены: калі людзі абіраюць роднаю моваю беларускую, яны мяняюць свет навокал.

«Гэтыя звесткі, якія будуць апрацаваныя, будуць улічвацца ў палітыцы дзяржавы. У тым ліку ў плане таго, ці павялічваць колькасць беларускамоўных садкоў, ці павялічваць колькасць гадзінаў, прысвечаных беларускай мове. Ці ўвогуле ўводзіць у будучым нейкі закон, які будзе абараняць беларускую мову», – тлумачыць Павел Белавус.

Hавiны
Святлана Алексіевіч: «Мая зямля – Беларусь. Мая родная мова – беларуская»
2019.05.28 19:00

Праграма мінімум – зрабіць так, каб адсотак тых, хто пазначыў беларускую мову роднаю, не зменшыўся ў параўнанні з вынікамі мінулых перапісаў. Максімум – паказаць, што тых, хто лічыць беларускую мову роднаю, стала больш. Калі ніводная з гэтых мэтаў не будзе дасягнутая, прызнаецца Павел Белавус, гэта будзе сведчыць пра перамогу «русского мира».

Больш пра кампанію «Беларускамоўны» і пра тое, чаму так важна яе падтрымаць, глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова ProContra» са Святланаю Калінкінаю, Віталём Цыганковым і стваральнікам symbal.by Паўлам Белавусам.

Hавiны
«Падаецца, увесь свет стаў беларускамоўны»
2019.02.18 12:45

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.