Ці грошай у Лукашэнкі хопіць толькі да выбараў? Эканоміка з Чалым


Запасы валюты ў Беларусі скарачаюцца, але валютная паніка скончылася. Беларусь траціць будучыя даходы. Дзяржава і дзяржаўныя прадпрыемствы маюць вялізныя даўгі. Расце нагрузка на абслугоўванне гэтых пазыкаў. Ці хопіць грошай, каб іх аплочваць?

Валютную сітуацыю каментуе эканаміст Сяргей Чалы:

«У адрозненне ад ажыятажнага попыту, які быў у насельніцтва ў сакавіку, цяпер паводзіны насельніцтва цалкам адваротныя. Адбыўся адток з усіх дэпазітаў».

Беларусы трацяць свае валютныя ашчаджэнні, якія трымаюць у банках. Такі трэнд заўважае эксперт у паводзінах спажыўцоў.

Чыноўнікі заяўляюць, што грошай у бюджэце няма, але знаходзяць сродкі на падтрыманне сваіх буйных прадпрыемстваў. Гэта рэшткі бюджэту, што быў назапашаны за папярэднія гады, тлумачыць Сяргей Чалы.

«Гэта азначае тое, што насамрэч мы трацім будучыя даходы бюджэту, даходы будучых месяцаў», – заяўляе эканаміст.

Ці зарплаты беларусаў зменшацца? Ці трэба чакаць пагаршэння на рынку працы? Што будзе з эканомікай пасля выбараў? Ці нафта зноў падаражэе? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні – у новым выданні праграмы «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым».

Праграму «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.