Цана пенсіяў: кампенсацыя за крызіс і падрыхтоўка да выбараў


1 лістапада ў Беларусі выраслі пенсіі. Сярэдні памер складзе 380 рублёў. І ўлады анансуюць, што да канца году будзе яшчэ адно падвышэнне.

Акадэмічная дырэктарка Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова зазначае, што гэта вынік эканамічнай магчымасці і палітычнай неабходнасці. Пенсіі ўдалося падвысіць праз пэўны рост эканомікі і эфект ад падымання пенсійнага ўзросту.

Аднак, па вялікім рахунку, улады папросту кампенсуюць падзенне пенсіяў падчас крызісу 2015-2016 гадоў, кажа эканамістка.

За гэты перыяд накапілася незадаволенасць сярод тых, для каго сацыяльныя выплаты – адзіная крыніца даходаў. Да ўсяго гэта супала з непапулярным падвышэннем пенсійнага ўзросту. Палітычная патрэба дыктуецца хуткімі выбарамі. Барнукова нагадала, як у 2010 годзе шалёна раслі заробкі і пенсіі, што ў 2011-м прывяло да валютнага крызісу.

Чаму падвышэнне пенсійнага ўзросту – гэта не рэформа, і абавязкова патрэбнае ўвядзенне пэўнай накапляльнай сістэмы?

Што раіць рабіць эканамістка на пенсійную перспектыву цяперашнім пакаленням 30- і 40-гадовых беларусаў?

Якой будзе пенсія і пенсійны ўзрост у Беларусі ў 2030 годзе, паводле разлікаў экспертаў?

Падрабязней пра гэта глядзіце ў перадачы Размова дня вядоўцы Святланы Калінкінай з Кацярынай Барнуковай.