Трамп прыслухаўся да Лукашэнкі. NEXTA на «Белсаце»


На Кастрычніцкай плошчы Менску ўсталявалі новы экран, удвая большы за папярэдні, ён транслюе ў Full HD ды мае «самую яркую і выразную» выяву ў краіне. Такім чынам, цяпер хлусня з экрану будзе выдавацца ў два разы якасней. Але ж хлуснёю ад гэтага яна быць не перастане. Кошт замены экрану – 100 тысяч долараў.

Беларусь наведаў дарадца Трампа ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Джон Болтан.

«Такіх заўважных фігур высокапастаўленых у Беларусі не было даўно».

Нягледзячы на ўсю значнасць і гістарычнасць візіту, у выніку Болтан і Балбатун ні пра што гэтак і не дамовіліся.

Джон Болтан, дарадца прэзідэнта ЗША у нацбяспецы: «Мы не вырашалі ніякіх праблемаў, у нас была зусім іншая размова».

Нягледзячы на тое, што Трамп не перадаў Лукашэнку нават прывітання, Лукашэнка перадаў Трампу і ягонай жонцы шэраг карысных і прыдатных рэчаў.

«Перадайце гэта Мэланіі, гэта жаночае. Бо яна мае дачыненне да славянскага лёну. Гэта перадайце свайму прэзідэнту». Самому ж Болтану Лукашэнка падарыў бутэльку гарэлкі (у афіцыйнае відэа гэта не ўвайшло, таму мы зрабілі фотарэканструкцыю, а таксама прэзентаваў залежы, якія засталіся пасля Еўрапейскіх гульняў. Якія і тады нікому не былІ патрэбныя, і цяпер даводзіцца раздаваць пачкамі. Пасля чаго ці то зрабіў непатрэбную параду, ці то мякка, але калгасна намякнуў Болтану на магчымы цукровы дыябет.

«Але ён без цукру… Так што можаце спакойна ўжываць».

Быў падрыхтаваны для Болтана і іншы падарунак. Як у свой час морква для Стывэна Сігала…

Болтана ж чакаў цэлы гарэм на кавуновым полі. Але ж у таго, у адрозненне ад Лукашэнкі, жонка ёсць, пра што кіраўнік краіны, відаць, забыўся. Таму збіраць кавуны давялося самастойна. У выніку сабралі 20 тонаў. То бок, атрымліваецца, прыкладна дзве тоны, або трыста шэсцьдзесят кавуноў на кожную асобу. Дарэчы, цікавы факт. Лукашэнка не паехаў у Варшаву на ўгодкі пачатку Другой сусветнай вайны. А пасля сустрэчы Лукашэнкі з дарадцам Трампа ў Варшаву не паедзе і Трамп. Супадзенне?